Чаму ячшэ няма беларускага рамана?

1 2

Шмат хто пытаецца, чаму яшчэ няма беларускага рамана. Вядомая рэч, што раман — гэта самы грунт кожнай літаратуры. У рамане адбіваецца цэлае мора народнага жыцця, малююцца эпохі, на фоне дзеяў выступае гісторыя, зеніт ідэй красуецца рэльефна; класавы быт застаецца ў рамане для далейшых пакаленняў Словам, раман — вышэйшы пункт кожнай літаратуры, а беларуская літаратура яшчэ рамана не мае.
Ставіць нам гэта ў дакор нельга. Беларуская літаратура яшчэ вельмі маладая. Вядома, што кожная літаратура пачынаецца з паэзіі. Таксама і нашая літаратура стаіць у гэтай стадыі. Ад 1906 г., калі пачала друкавацца беларуская часопісь, у нас з'явіліся такія паэты, як Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч і інш., якія мелі б пачэснае месца ў любой літаратуры. Пасля іх з'явіліся і другія паэты, болей-меней выдатныя ў сваёй творчасці. Але што тычыцца прозы, дык справа стаіць не так добра. Хаця побач з паэтамі з'явіліся ў нас і празаікі, як Тарас Гушча, Ядвігін Ш., Я. Лёсік, М. Гарэцкі, Власт і іншьы, але далей навэлаў, кароткіх імпрэсіяў і нядоўгіх апавяданняў яны не ішлі.
Беларускія празаікі малявалі ў сваіх творах гаротнае, цёмнае жыццё сялян. Па большасці выступалі героямі п'яніцы або людзі, якія сваёй цемнатою ўзбуджалі смех чытачоў, прымушалі задумвацца над гаротным жыццём абяздоленага беларускага народа. Часам творы гэтыя блішчэлі пекнымі барвамі лірыкі, вызначаўся арыгінальны стыль у народных казках і гістарычных легендах і інш.; але далей гэтага яны не ішлі. Гэта толькі яркія зоркі, якія блішчаць на нашым літаратурным небасхіле, але сонца ў нас яшчэ няма — няма беларускага рамана.
Ці ж у нашым жыцці няма грунту для рамана?
Ёсць і ёсць. Матэрыялу для рамана можна знаходзіць на кожным кроку. Можна дзяліць гэтыя матэрыялы на тры галоўныя аддзельг: гісторыя, сялянскі быт, эпоха адраджэння.
Гісторыя дае нашым пісьменнікам бязмежпы матэрыял для творчасці. Жыццё нашых князёў, росквіт пашай етарадаўняй культуры; нашыя багатыя летапісы, паганская ііера і плэтыцкая, патрыярхальнае жыццё нашых прашчураў пашая зямля, дзе кожнае старое замчышча, кожны курган, рэчка, камень, лясок, горка, даліна — маюць свае казкі-легенды. Усё гэта чакае свайго таленнага майстра, які б гэта авекавечыў у налсжных абразах, які б гэта сілай сваёй фантазіі, сваім тіюрчым духам выклікаў бы да жыцця, мастацкімі абразамі якога былі дзесяткі тысяч людзей.
Сялянскі быт, таксама, толькі зверху здаецца нецікавЫМ; Але як мы глянем на яго болей пільным вокам, дык знойдзсм багатьгя скарбы, моцны грунтдля рамана. Туг бурліць асобнае жыццё, якое багата сваім першабытным славяпізмам. У душы селяніна хрысціянская рэлігія пераплялася з вераю ў багі паганых часоў, у пекныя ўзоры — арнаментьг. Убіванне свядомай нацыянальнай думкі праз русіфікацыю і наланізацыю цэлымі вякамі, аднак, да поўнай мэты моцных братоў нашых не давяло нашае сялянства, у сэрцьг якога падсвядома жыве самабытны іпдывідуалізм, яго толькі зрабілі «тутэйшым» чалавекам, а не палякам ці расійцам, як гэта жадалі нашыя ворагі. Потым трэба звярнуць увагу на асобны ўклад штодзённага жыцця нашага народа, які рэльефна адмалёваны ў нашых народных песнях, казках, легендах, забабонах, пагаворках і інш., што толькі малаін-гэлігентным людзям здаецца цемнатою. Людзі цывілізаваныя знаходзяць у гэтым вялікія вартасці беларускай душы, якая розніцца ад іншьгх. Гэта ўсё просіцца на палатно маляра. Гэта так і чакае раманіста, які праз прызму сваёй дазорнасці і прыкмячання патрапіў бы даць нам галерэю жывых тыпаў у зграбным рамане.
Эпоха беларускага адраджэння за апошнія два дзесяцілецці дае таксама багаты матэрыял у гэтым кірунку. Тут мы бачым новую страніцу нашай гісторьгі, светльг водблеск нашага духу, які патрапіў перамагчы ўсе труднасці і перашкоды, прачнуўся пасля свайго векавечнага сну і пайшоў змагацца за сваё лспшас жьгццё, паказваючы, што ён не горшьг за ўсіх. Вялікая нера ў сваю святую ідэю, што даходзіць часам у некаторых з лепшых сьгноў Беларусі да фанатызму, выяўленне свайго «я» ў шырокім значэнні гэтага слова, безупынная барацьба, бескарысная, шчырая праца і г. д. далі цэлую калекцыю тыпаў, якіх можна выкарыстаць у літаратурьг. Гэта безумоўна і трэба рабіць. Поле для працы шырокае.
Гэта — тры галоўныя аддзелы для беларускага рамана, ёсць і яшчэ шмат грунту для яго: кожнае жыццёвае з'явішча можа быць выкарыстана для сочных фарбаў, для кемнага пэндзля ў вялікай повесці. Трэба толькі ўмець да ўсяго прыглядацца і ўсё выкарыстаць. Аб чым пісаць ёсць і ёсць. Можна на кожным кроку даць у пісьменстве цэльны, самабытны беларускі тып, які пакуль што ў нашай літаратуры знаходзіцца ў форме нарысаў, штрыхоў, сальветкаў, дзе ўсё гэта аднабока і недакончана. Тое, што мы бачым у нашых болыных празаічных творах — у п'есах таксама нас не ўздавольвае: там мы знаходзім ненармальныя скокі ад вульгарных п'яніц да футурыстаў-неўрасценікаў. Гэта, трэба прызнацца, далёка ад праўдзівай псіхікі нашага народа. Гэта толькі ўплыў чужых культур — расійскай або польскай, пад якімі прыходзілася гадавацца кожнаму з нас. Брак знаёмства з нашай гісторыяй, з нашай народнай душой, няпільнае прыгляданне да нашай сучаснасці вінаваты ў гэтым.

1 2
Size