Тэатр i выхаванне мас

Тэатр — гэта ёсць мнагаграннае мастацтва, якое можа быць разгледжана з розных бакоў На тэатр ёсць розныя погляды, розныя філасафічныя разважанні. Сярод саміх дзеячаў тэатральнага свету існуюць размаітыя школы і напрамкі, якія знаходзяцца ў контрах між сабою. Але як на тэатр ні глядзець, а жыццёвы факт застаецца фактам: тэатр і публіка маюць паміж сабою моцную псіхічную сувязь. Тэатр робіць уплыў на публіку і публіка на тэатр. Тэатральную творчасць можна разглядаць часткова як творчасць калектыўную з даўных часоў
Значыць, тэатр ёсць адным з тых фактараў, які грае вялікую ролю ў жыцці чалавека, у яго развіцці, можа надаць людской псіхіцы пэўную форму, пэўнае выяўленне. Тэатр, які стварыўся даўным-даўно на аснове народнай творчасці, як усе іншыя мастацтвы, быў яшчэ ў старой Грэцыі адным з найвыдатнейшых фактараў грамадзянскага развіцця. Ён распаўсюджваў у народзе сацыяльна-этычныя разуменні таго часу, злучаючы тым самым у адну вялікую сям'ю розныя класы людзей гарадоў і вёсак. Класічная Грэцыя так шчыра любіла тэатр, што прадстаўленні драмы Сафокла лічыліся ўсенародным святам. Грэцкі тэатр змяшчаў да 50 тыс. чалавек, што і паказвае, як масы былі злучаны з ім. Гэта было прыблізна 2400 гадоў таму назад. Ужо ў Рыме праз якія 200 гадоў пазней тэатр не меў таго грамадзянска-дэмакратычнага характару, як у Грэцыі; хаця ўваход быў дарэмны, але нявольнікаў у тэатр не пускалі.
«Тэатр не мае права жыць толькі дзеля таго, каб дагаджаць патрэбам таўпы, — кажа прафесар Г. Гаеўскі. — Трэба памятаць, што кожны відоўца (зрнтель) асабіста, калі ўзяць яго аддзельна ад усіх іншых, часта пакажацца чалавскам разумпым і культурным, але відоўцы ў грамадзе — гэта стада, якос гепій або нават проста талент павінны гнаць наперад, трымаючы біч у руках». Тут трэба толькі дадаць, што гэты геній або талент з'яўляецца таксама прадуктам масы.
Оскар Уайльд, вялікі эстэт і фанатык мастацтва, вось як крытыкуе публіку, якая па-абыватальску адносіцца да мастацтва: «Публіка надта дамагаецца таго, каб падгарнуць мастацтва пад сваю ўладу. Публіка заўсёдьг ва ўсе часы не вызначалася добрым выхаваннем. Яна кожны раз вымагае, каб мастацтва было папулярным, каб яно здавальняла яе мізэрны пакалечаны густ, каб яно льсціла, гладзіла словамі яе дзікую пыху, апавядала сй пра тое, пра што ўжо гаварылася раней; паказвала рэчы, якія даўно ўжо павінны былі ёй надаесці; разважала яе, калі яна нудзіцца светам, праз меру добра паеўшы; зацікаўлівала яс думку, калі яна ўмарылася ад свайго ўласнага тупадумства».
«Будучыя творы мастацтва, — кажа Рых. Вагнер, — ізноў зробяцца тым, чым былі грэцкія трагедыі, «Песня аб Нібелунгах», або сярэдневяковыя саборы: прадуістам калектыўнай творчасці цэлай эпохі. Каб мастацтва магло існаваць, патрэбен народ». «У прыродзе няма нічога пякней за чалавека, — кажа Рабесп'ер, — і няма нічога грандыёзней сабранага народа. Збірайце людзей, яны дзякуючы гэтаму зробяцца лепшымі».
Такім чынам, хто б ні гаварыў аб тэатры ці аб мастацтве наогул, дык кожны паказвае, што тэатр павінен быць настаўнікам масаў, прапагандыстам пэўных дум і ідэяў сярод шырокага грамадзянства. Так яно да гэтага часу праводзілася ў жыццё. У кожнай дзяржаве, у кожным краі пануючы клас, які рознымі спосабамі дамагаўся ўбіваць карысныя для сябе ідэі ў галовы масаў, выкарыстоўваў дзеля гэтай мэты і падмосткі тэатраў. Недалёка шукаючы, можна гэта прасачыць, як бы ў мініятуры, і ў гісторыі нашага беднага беларускага тэатра. Трэба ведаць, што апрача народна-бытавых сцэнак у нашым краі, якія засталіся ў першапачатковай форме па некаторых глухіх кутках і па сягонняшні дзень, — існаваў калісьці і езуіцкі тэатр, або так званая школьная драма. Не будзем гаварыць аб чыста хрысціянскай маралі ў гэтых схаластычных творах, але аб класавых матывах у іх. Гэтыя драмы ставіліся па ўсіх нашых гарадах і мястэчках, як Горадна, Менск, Магілёў, Навагрудак, Полацк, Слуцак і г. д. у XVII і XVIII вяках. Яны звычайна былі на польскай і лацінскай мовах, але ў некаторых з іх устаўляліся сцэнкі або аддзельныя інтэрмедыі і інтэрлюдыі на беларускай мове. 3 аднаго боку прапагандавалі панскіх сынкоў-школьнікаў у тым кірунку, што беларус — хам, цёмная жывёлінка, якую паважаць не трэба; з мужыка, з яго цемнаты можна толькі шчыра пакпіць, а з другога боку ўбівалі ў мазгі селяніна, што пана трэба шанаваць, як Бога, што гультаяваць на паншчыне — ёсць вялікі грэх, за які потым чалавек будзе ў пекле смажыцца ў смале.
Каб не быць галаслоўным, пакажам жывыя прыклады з тых сцэнічных твораў.

Size