Ад гуртковай навуковай працы да беларускай акадэмii навук

Быў час, калі беларусазнаўства, або, як у старыя часы гэта называлі, «нсследованне Северо-Западного края» было рассеяна парозных навуковых установах быўшай царскай Расіі. I Іраз якія б русіфікатарскія акуляры даўней расійскія вучопыя ні глядзелі на беларускі край, аднак вызначаліся ііэўпыя асобы, якія займаліся даследаваннем нашага краю па розных галіпах культуры і эканомікі. Нягледзячы ні на якія ТЭІВДЭНЦЫІ саміх вучоных, жыццёвыя факты, самабытнасць нашага краю і яе караннога насялення бралі верх у навуцы. Такім чыпам праз увссь працяг мінулага стагоддзя і па сённяшні дзснь мы мслі багаты кадр беларусаведаў, працамі якіх мы карыстаемся і цяпср.
3 1921 года, калі ў невялічкім абшары Савецкаіі Беларусі пачалося будаўніцтва новай беларускай культуры, як распаўсюджанне беларускіх школ і г. д., само жыццё выклікала патрэбу стварыць беларускую тэрміналагічную камісію дзеля апрацавання навуковых тэрмінаў для школыіых падручнікаў на беларускай мове.
Потым з членаў тэрміналагічнай камісіі, з яшчэ большым пашырэннем беларускай культуры, стварыўся Інстытут беларускай культуры. Інбелкульт з'яўляецца цэнтрам, вакол якога групуюцца беларускія культурныя дзеячы, пад кіраўпіцтвам якога яны знаходзяцца. Пад яго веданнем знаходзіцца, паміж іншым, беларускі тэатр, беларуская студыя ў Маскве і г. д. Інбелкульт рабіў спробы навуковых экспедыцый па даследаванню культурных і эканамічных багаццяў нашага краю і мае намсры надалей пашырыць гэту справу. Інбелкульт трымае пад сваёй апекай маладых беларускіх вучоных, пад яго кіраўніцтвам яны пішуць свае працы, і наогул пачынае збіраць у адно цэлае ўсё тое, што творыцца ў сэнсе беларускай маладой навукі і мастацтва.
Разумеецца, Інстытут беларускай культуры ў межах сваёй працы шмат ужо зрабіў, але гэта праца чыста лабараторнага характару (у большасці — апрацаванне навуковай тэрміналогіі), не зусім вядомая для шырокіх колаў грамадзянства і не абхопліваючая ўсіх галін навукі і мастацтва ў шырокім сэнсе гэтага слова.
Ёсць яшчэ адна мэта ў працы Інбелкульта — выгадаваць кадры маладых беларускіх прафесараў для Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У гэтым кірунку зроблены таксама такія-сякія крокі.
Аднак, трэба прызнацца, што, нягледзячы на вялікую карысць ад працы Інбелкульта, яго трэба пераарганізаваць у нешта болей шырокае, усёабхопліваючае. Падышоў час выйсці з рамак гуртковай навуковай працы да працы большага размаху — да Беларускай краёвай акадэміі навук. У звязку з пашырэннем нашай тэрыторыі гэтае пытанне павінна стаяць у нас на чарзе дня, Гэткая акадэмія павінна знаходзіцца ў Мінску — у цэнтры нашай рэспублікі, скуль яна павінна разнасіць святло навукі і кулыуры па ўсяму нашаму краю.
Дзеля гэтай мэты, на наш погляд, трэба было ў хуткім часе склікаць у Мінску з'езд беларускіх вучоных, рассеяных на ўсяму СССР па розных навуковых установах, і пагаварыць аб гэтай неадкладнай справе. Маленькае ядро такіх людзей маем сярод працаўнікоў Інбелкульта, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, але шмат выдатнейшых беларускіх вучоных працуе па-за межамі нашага краю. Іх усіх трэба сабраць у адну вялікую сям'ю, якія разам з мясцовымі паслужылі б асяродкам Беларускай акадэміі навук.
Час на гэта надышоў. Чакаць далей нельга. Мы тут выказваем у гэтай справе сваю першую думку і просім выказацца аб гэтым зацікаўленых асоб болей дэтальна.

Size