Адаму Бабарэку

28 чэрвеня 1927 г., Талька
Любы Адам!
Сяджу ў лесе ў глушы. Некалькі дзён было надта хораша. Цяпер надвор'е сапсулася. Вецер вые ў хвойніку, як гайня ваўкоў. Глядзі, братку, за друкаваннем «Узвышша». Наладзь справу з кватэрай (наркамасветы) і продажам нашых выданняў. Вельмі прашу выправіць карэктуру «Салаўя». Як ідзе працяг камедыі пад назваю «Федэрацыя»? Мабыць, Крапіву пашліце туды? Хутка скончу «Салаўя» і вазьмуся за іншыя апавяданні (некалькі дробных) і новую аповесць.
Прывітаннс жонцы, Крапіве і Я. Пушчы. Мо ёсць што цікавае з Масквы?
Твой Змітрок
Мой адрас: пошта Талька, Пухавіцкі раён. Аб'ездчыку Цельскага лясніцтва А. I. Яўсейчыку для 3. Бядулі.

Size