Бяссоннасць

Маці ўжо вугалле выгарнула з ямкі на чалеснік, раздзьмухала, запаліла лучыну і села за прасніцу, а я яшчэ нават не заснуў. Цёмна была доўгая восеньская ноч. У млыне за возёрам блішчэў агонь, і чуваць было, як у канцы вёскі шумела малатарня. Я накінуў кажух на плечы і выйшаў з хаты. У блізкім фальварку загаўкалі сабакі, як пачулі мяне. Брыў я па вуліцы, чапляўся часта за мокрыя кусты. Гэтак дабраўся я да манежа, дзе жыта малацілі; спрытна і складна ішла праца ў таку, вясёлымі і здаровымі выглядалі твары...
У гэты самы час успомніліся мне словы: «У поце твару твайго будзеш ты есці хлеб свой!»
Во калі толькі чалавек можа быць шчаслівым на зямлі!..

Size