Анатолю Тыгчыну

8 верасня 1929 г.
г. Гагры
Дарагі Анатолій!
Устроіўся добра. Жыву ўжо трэці тыдзень на першым паверсе ў пакоі № 7. Але вось сапсулася надвор'е. Ужо другі дзень дождж. 15-га еду, білет ужо маю. Смерць Паўлюка Труса сапсула мне ўвесь настрой. Я ўжо другі дзень (ліст учора атрымаў) знаходжуся пад гэтым цяжкім уражаннем: такі малады і здольны хлопец! Два грузіны, якія жылі разам з Вамі, ужо выехалі. Фотаздымкі ў мяне, нешта штук 10. Я іх Вам перадам, як прыеду. Сягоння або заўтра, як перастане дождж, куплю для Вас патрэбныя фотаздымкі «Гагрышы». Думаю, што па пошце ўжо няма сэнсу перасылаць — прывязу сам. Прывітанне і ліст ад Вас перадаў.
У Гаграх навін ніякіх, у сувязі з дажджом вельмі нудна. Я ўчора раніцай выехаў быў на кацеры з цэлай кампаніяй на мыс Піцунду, але не даехалі, бо пачалося на моры сільнае хваляванне.
Грошы ад Вас атрымаў якраз упору, і няма чаго прасіць прабачэння. 3 руб. аддаў таму грузіну з дзікім прозвішчам, якога ніяк не выгаварыць.
Пажадаю ўсяго найлепшага.

Size