На балоце

Вея слепіць абшар на шырокім балоце.
Нібы парусы ў моры, бялеюць стагі.
Пушча стогне, звініць у трывожнай самоце.
I едуць на рум вазакі.
Гурба скача, як конь, лезе злосным мядзведзем,
Гурба валіцца, ляжа, як п'яны ўначы.
Уздагон вазакам нехта весела едзе,—
То купчык на санках імчыць.
Адзінока стаю і чакаю пад хвояй:
Можа, спежная вея раптоўна засне.
Хвоя лапай дрыжыць над маёй галавою,
Наводзіць тугу на мяне.

Size