Гараць сняжынкі кволыя

Гараць сняжынкі кволыя
I гаснуць на зямлі.
Хвіліны невясёлыя
У сэрцы заплылі.
Вільготнаю лучынаю
Дымяць мае гады.
А дзверы ўсе зачынены,
Куды ісці, куды?
Над гурбамі-заховамі
Жыву і не жыву.
Хачу чагосьці новага —
Парву ланцуг, парву.

Size