Хоць ты разарвіся

Хоць ты разарвіся —
Не ідзе рукой.
Прырасла нядоля Хвойнаю смалой.
Дзень за днём праходзіць
Зграяй чорных дум.
Злы смяецца швагер
I багаты кум.
Дзе набыў,— нё знаю,—
Свой паганы лёс.
Заяц пераскочыў
Сцежку праз авёс?
Можа, ад гультайства
Маю многа мук?
Праца не выходзіць
3 гарапашных рук.
Дзень за днём мінае,
Маю шмат турбот.
На абшарах панскіх
Лью салёны пот.
Аб усім аб гэтым
Думаў разоў сто.
Хто тут вінаваты?
Вінаваты хто?
Вып'ю ў манапольцы
Шкалік і другі —
I прапала гора,
I пяма тугі.
Засвярбелі рукі,
Зарыпела косць.
Самі лезуць словы,
Лезе з сэрца злосць.
Уцякай ты, жонка,
Дзеці,— хто куды,
Бо вярнуся п'яны,
Будзе шмат бяды.
Кругам пойдзе хата,
Пойдзе хадыром.
Зазвіню я шыбай,
Застучу гаршком.

Size