Радасць

Ад заранкі ружавеюць вокны.
На дварэ гудзе-злуе мяцеліца.
Шум у хаце — Лёлік ажна гойкнуў:
«Карова наша целіцца!»
У хляве наш бацька — акушэрам.
Дзеці ўсе задалі матцы загадку:
— Ці «яна» — цялушка — будзе шэрай,
Ці ў журавінках-ягадках?
У хляве і лямпка нумар пяты,
Адзінокая са шклом закураным.
Па падлозе дзеці востраць пяткі
I спацыруюць з курамі.
Маці дровы шчэпіць папацёмку,
Нібы злосна калта:—
Чэрці, годзе вам!
Калі не, сягоігая дам лупцоўку,
А заўтра дам малодзіва...
Бацька йдзе, і пошта ў кажуронку
Гладзіць ён рукою закарэлаю.
— Вось вам, дзеці, новага дзіцёнка,
Цялушку, ды яшчэ белую.
Барада у рабіна такая,—
Бацька з радасцю дадаў, жартугочы.
Нецярпліва маці папраўляе:
— Казаў бы: «Не раўнуючы!»
Мы «гу-га» па хату ўсю паднялі
I давай знакоміцца з цялушкаю.
За акенцам пасівелі далі.
Далёкі лес — істужкаю.

Size