На раніцу з неба пакралі ўсе зоркі

На раніцу з неба пакралі ўсе зоркі
I ноч пабляднела ў цяплыні.
Пад грэбляю кончылі жабы гаворкі,
Шпакі не крычалі пад млынам.
Згубіла зарніца чырвопую хустку
На ночным вясёлым гулянні.
Паветра было так пахуча і густа,
Расу вышывала паляна.
I хаты і гумны ў тумане патоплі,
У вэлюмы іх абгарнулі.
На лісцях кляпоў запаліліся кроплі,
Расло кукаванне зязюлі.
Прытульна, бы ў хаце, было пад туманам.
Дымілі азімы ля гаю.
Заснула ля крушні пад мшалым парканам
Пастушка — бабуля старая.
Бы корч пажаўцелы — крывы і кароткі —
Тут выкалупалі лапаткай.
У твар калі глянеш — няйначай стагодка,
А з росту — малое дзіцятка.
I нюхала камень худая цялушка.
Дзяўблі гнілы корч гусяняты.
Над дзічкай звінела маленькая птушка,
I пахла дымком гаркаватым.

Size