У зiмовы дзень

На гародзіку сасонка
Крэхча, стогне, нібы дзед.
Праз марознае аконка
Я гляджу на белы свет.
А мяцеліца ад злосці  
Белай грываю трасе.
Каля млына плача хтосьці,
Вея з бору сум нясе.
У Пасадцы так бязлюдна,
Вёска быццам ува сне.
У каморцы маёй нудна,
Што рабіць? дзе дзецца мне?..
А па небу плывуць хмары,
Шэра, хоць ты памірай.
Нібы чары, злыя чары
Апаганілі ўвесь край...

Size