Успамiны

1 2

Прыйійдзі, віхор, ты прошаны госць,
Хай крывавяцца маланкі.
Прыйдзі, віхор (зямля, нібы косць),
Прйдзі з дажджом-гўлянкай.
Хай сыпне дождж з нябесных крыніц.
БоР адкажа гучным крэхтам.
Хай кроплі цвітуць з сінявых імгліц,
Як залатыя арэхі!
А вось і воблачка — далонь.
Расце далонь пад касагорам млосным.
Не воблачка, а сіні слонь.
I неба стала злосным.
Патухла сонца ў дзёгці хмар.
Затросся бор, ад сонца абамлелы.
I пасінеў увесь абшар.
Балота пасінела.
Плыві ж у грудзі, халадок.
Цяпер так мілы мне, прыемны цені.
Штось раптам асляпіла зрок —
Маланкі замігцелі.
Штось раптам аглушыла слух:
Пярун ідзе па небе гулкім крокам,
Над борам безліч сініх мух —
То сыпнуў дождж з аблокаў.
Праімчала бура на шасцёрцы,
Дзынкнуў дождж у гучныя бразгулкі.
Быў вясёлы вадапой.
Цвёрды карак памякчэў на горцы,
Заскакалі дробныя рачулкі,
Зазвінелі пад гарой.
Зноў зайграла сонейка пад вечар,
Лужа кожная была люстэркам,
Кропля ў кроплю — сяміцвет.
Селянін тугу сваю залечыў,
3 радасці ён выпіў паўбутэлькі.
Постаць, вочы — цэлы свет...
Пайду дзівіцца я на летні вечар.
Над пушчай грае зборышча зарніц.
У рэчку ўтапілася іх веча I гарыць.
Пайду дзівіцца я па цепь самотны.
Смуглеюць там бярозы ува сне.
Зашэпча, скалыхнецца дуб вільготны
I засне.
Пайду дзівіцца я на спеў начлежны,
Дзе конi путамі жалезнымі звіняць,
Дзе зоркі запаліліся ў бязбрэжжы
I дрыжаць.
А вось і ноч.
Я зноў адзін ля рэчкі.
Тут за пяскамі блізка хутарок,
Вунь канапля, а на пагорку грэчка.
I пахне так запознены дымок.
Звон камара цяшоткі, нібы волас.
Кароткі крык гармоніка і — смех.
Урыўкі слоў. Дзявочы гучны голас. Эх...

1 2
Size