Успамiны

1 2

Ноч у кажуху туманным.
Ані месяца, ні зорак.
Каля рэчкі дуб зламаны,
Круглы ўзгорак.
Днём відаць быў хвойны грэбень,
А за рэчкаю — стажарні.
Хтосьці войкнуў: «трэба! трэба!
Жарні! Жарні!»
Днём была тут касавіца.
Граў на косах поўдзень яркі.
Два браты пайшлі дзяліцца:
Бойкі. Сваркі.
Ноч маўчыць маўклівей смерці.
Я пры вогнішчы. Вакола
Цемень гойдаецца-ўецца
Цёмным колам.
Будзе досыць бавіць бавы,
Трэба ў мглу ісці густую:
Лес купецкі тут пры сплаве
Я вартую.
Аніводнай блізка вёскі...
Што за прыкрыя тут ночы...
Дзве мільглулі папяроскі —
Воўчы вочы.
Раніца. Не гуслі — гэта раніца.
Агні гараць над рэчкаю — агні.
Грайніца — жаўранкавая грайніца,
Звіні, сыр-бор! Вяргаынямі звіні!
Сонейка. Зірні на поле, сонейка,
Па шкле нябёс, праменнем бі па шкле!
Сонейка, ты скінь цямравасць,
Сонейка. У ймгле ты начавала, ува ймгле.
Грынамі махаюць коні — грывамі:
3 начы імчаць начлежнікі, з начы.
Дзівамі, хваіны граюць дзівамі.
Крычы, абшар, ад радасці крычы!
Замест неба — бляха.
Дрэмле, спіць абшар.
Сонца стала страхам:
Ні дажджу, ні хмар.
Млеюць траўкі, кветкі,
Ледзь гудзіць пчала.
Высахлі палеткі,
На сасне — смала.
Стома ад спякоты.
Дзецца няма дзе.
Пастушок турботны —
Рыбкаю ў вадзе.
Непакоіць стада
Злосны авадзень.
Проста няма рады —
Эх, паганы дзень!

1 2
Size