Вечар

Нібы мяккія валокны,
Нібы цень густых кустоў,
Змрокі цэдзяцца праз вокны
На мой стол.
Бацька мой сядзіць пануры,
На спіне турбот гара.
Вось пад печ палезлі куры —
Спаць пара.
Цэбар пойла для каровы
Я запёс у гразкі хлеў.
Дзень сягоння хмурыў бровы
У хмурнай мгле,
Плача дождж па шыбах нудна,
На падворку многа луж.
I паўзе так час марудна,
Нібы вуж.
Бацька вохкае і квохча,   
Богу лаянку задаў:
Гніе сена на балоце.
Вось бяда!
Як той шыбенцы, на сценцы
Вісіць скрыпка на цвіку.
Сядзіць Лёлік ля аконца На мяшку.
Стыдзіў бацька абадранца —
Струну — «рымку» сын парваў:
Як на скрыпцы буду граць я? Галава!
I жалобу хлопчык водзіць,
Вочы трэ ёы кулачком.
Ноч крадзецца, нібы злодзей,
За акном.
А па прыпечку пад змрокам
На трьножцы чыгунок.
Залатым чаруе зрокам Аганёк:
Трэба ліць у лямну газы.
Ноч, як цёмны парасон.
Зараз скажа маці сказ свой
Нам на сон.
Пры вячэры прыкрым слоўкам
Маці часта нас кляне.
Тут знаходзіць і адмоўку:
Слова «не».
«Лыжак сем — нішто цымбалы!
Каб вас д'ябал не качаў!
Каб халера вас не брала!
Саранча!»
«Саранча» пішчыць, як мышы,
Перад сном вядзе гулыню.
Маці Сонечку калыша: «А-лю-лю...»
У вясёлым гэтым хоры
Павячэраўгяых гуляк
Бацька сам з сабой гавора,
Кажа так:
«Эх, каб заўтра раніцою
Ды яскравая зара».

Size