Плача птушка ў пустыры

Плача птушка ў пустыры.
Каля плота дзед завохаў.
А на рэчцы — кроў зары.
Голіной ківае вольха.
У дайніцу — цырк і цырк,
То карову доіць цётка.
А суседка — злы язык —
Ёй пры гэтым пляце плёткі:
«Ой, Агату біў мужык,
Як прыйшоў дахаты п'яны».
Ноч вільготная. ў імжы,
Сцелем сцелюцца туманы.
«Ой, Марыя ўкрала серп,
А папалася — вот сорамі»
А паляна у расе.
Цень расце пад касагорам.
Буду ноч усю пісаць,
Як ніколі, як ні разу,
Пакуль бацька крыкне:
«Спаць! Кінь ты глупства,
шкода газы!»

Size