Мары паэта

3 хаціны курнай выйду.
Над зямліцай
Наладжу арфу я з зарніцы.
Нацягну струны я з праменняў сонца,
3 яго агністых валаконцаў.
У зоркі-ноты я ўглядацца буду,
Паймкнецца з сэрца спеў да люду.
I на пажар рубінавага ўсходу
Пра лепшы лёс спяю народу.
Мне будзе месяц медна-гулнай глебай,
Я апрану блакіты неба.
А пада мною хмары стапуць полем,
I буду гімны пець аб волі.
Я сэрца вырву, запалю паходняй —
I запануе дзень удодні.
Я вызаву маланкі з навальніцай,
Віхор зайграе па зямліцы.

Size