Вячэрнія гаснуць зарніцы

Вячэрнія гаснуць зарніцы
Палоскаю бледнай пад лесам.
Мой бацька іграе на скрыпцы
Хасідскую сумную песню.
Ён цягне смычком так дакучна,
У шафу ўтаропіўся зрокам.
У шыбах пабітых — анучы,
Праз шыбы працэджаны змрокі.
Малыя ў чаканні заціркі
Палезлі гурмой на няколак.
— Цішэй вы там! — бацька як крыкне.
Ты што вырабляешся, Лёлік?
А маці, як быццам з пячэры,
Крычыць з-за кутка маніфест свой: —
Яшчэ не гатова вячэра,
Сядзіце вы, чэрці, на месцы!
Падлогу з'еў грыб аж дашчэнту,
I тупаць па ёй так няёмка,
Сягоння няма атрамэнту.
Пісаці, буду веріпы алоўкам.

Size