Песня

Як бы плача хто ў лагчыне!
Як бы жаласна пяе,—
То малодую дзяўчыну
Бацька замуж выдае,
Муж багат, але нямілы:
Ён капека і стары.
Дзеўка плача, траціць сілы
Без карысці, без пары.
А саколік, а Міхалка
Хоць бядак, але прыгож.
Сэрца рвецца на кавалкі,
Вочы мутныя ад слёз.
А тым часам родны бацька
На дачку, як воўк, глядзіць.
«Мая воля, каб це качка!
Пойдзеш, гадзіна!» — крычыць.
А муж гладзіць плех бліскучы
3 відам: «я вам не прастак»,
Лічыць золата у кучы,
Доўга кашляе ў кулак.
А дзяцюк ад буйнай злосці
Непрытомны, аж дрыжыць.
«Я раздроблю гаду косці!
3 ёй стары не будзе жыць!»
Сціснуў ён кулак дубовы,
Загарэўся, як агонь;
Лыпіць вочы, хмурыць бровы.
Ой, задумаў штосьці ён!

Size