Пан

Чым за адным сталом засесці з панам есці,
Дык лепш навесь замок на губы.
Фальшывы панскі хлеб не будзе ў горла лезці.
Бо жарсцвяком паломіш зубы.
Замест «віна твой коўш паноўніць панскай кпінай,
Як скажа: «еш!», дык знай: «давісяЬ
Ён «братам» назаве, надумае: «дубіна».
Не шчыры ён. Ты сцеражыся!
Абыме ён цябе.
Падумае: «смярдзючы».
У словах — мед, нутро вужакі.
I купіць задарма ён карак твой балючы.
Удвойчы станеш небаракай.
Не вер, не вер яму — і не прасі падмогі,
Бо хлусць ен- не вер нiколі!
Да сонца, да святла загарадзіў дарогу.
Ты пана бі і вырві волю!

Size