Ты

Перад ліхам і нядоляй
Гнеш свой карак.
Вечна з жонкаю гатовы
Ты да сварак.
Як той конь сляпы, адразу
Бух у яму.
Гнешся ўдвойчы, гнешся ўтройчы
Перад панам.
Бела — чорным зазываеш,
Палынь — мёдам.
Строіш кпіны ты з свайго жа
Брата, рода.
На адно адвагу маеш —
Піць сівуху.
На пахмелле — толькі жонку Біць па вуху.
А дарэчы ты не скажаін
Нават слова.
Толькі бэкаць па-дурному
Ты гатовы.
А прап'ешся — лыпіш вочы,
Як цялушка.
Над табой ўецца гора
Шэрай птушкай.

Size