Заліў быдлячы лой валоў і твае грудзі

Заліў быдлячы лой валоў і твае грудзі —
Бяздумна ты жывеш, без сэрца, без вачэй.
Не трэба нам такіх — няхай такіх не будзе!
Дык згінь, шальмец, як цень захмураных начэй!
Аблічына твая ад сытасці так брыдка,
А плечы, карак твой — бярэмя гнілых дроў.
Напоўнены слезьмі твой скарб, твае здабыткі,
А золата-шаўкі іржавіць-пляміць кроў.
Паганіш ты сабой абшар зямлі і неба,
Як дзікі, лготы звер, калечыш ты жыццё.
У жвір-пясок такіх аддаць магіле трэба,
3 сонечнай зямлі спіхнуўшы ў забыццё.

Size