Можа быць

Можа быць, што пятлю мне
Надзене мой тата.
Можа быць — мая маці
Заменіць мне ката.
Можа быць — хутка вып'юць
Апошнія сілы.
Можа быць — родна хата
Мне стане магілай.
Можа быць — без хаўтураў
Засыплюць зямлёю.
Нада мной толькі дрэва
Кіўне галіною.
Можа быць — толькі птушкі
Пачнуць там гаворкі,
Будуць часам круяшцца
Над жоўтым пагоркам.

Size