Курыць люльку вадзянік

Курыць люльку вадзянік,
Туліць рэчку дым-туман.
Да бярозкі дуб прынік,
А ля дуба спіць курган.
Срэбны месяц па лугі
Сее зёрны з серабра.
Кіпьце, хвоі, снеў
тугі — Запалілася зара.
Пад курганам спяць дзяды,
Там разбітыя гаршкі.
Замест святасці бяды
Хай растуць тут канаскі.
Эх, замнога курганоў,
Ды замала добрых хат.
Эх, замнога старых сноў,
А жыццё не йдзе назад...

Size