Воўк

1 2

Ценькі лед ён прабіў пад сабою,
Папаў непрыкметна
У проруб ледзь-ледзь зледзянелы.
Ён здаўся пакорнай ахвярай.
Раз паспеў ён з вады паказацца,
«Вой-во-о-ой» — старым звонам,
I згінуў пад лёдам навекі
Так шпарка, аж пошчакі з бору
Не здолелі яшчэ расплывацца
На белых загонах.
I лямант, бы сведка злых здзекаў,
Самлеў у марозным прасторы.
Ты прыпомні маленькае стада Улетку па полі.
Да сіўца ты прыпаў і тульгаўся,
Як шкоднік гарэзны.
Цвіло сонца.
Былі гэтак рады
Палеткі раздоллю.
Да ахвяры злым катам прырваўся.
Авечку панес і зарэзаў.
Ты прыпомні начлег ля сцяжарні.
Людзсй сілуэты.
Сінела вужом галавешка.
Туман быў ваўняны і шызы.
Коні путамі гулка бразджалі.
Ты нюхаў паветра.
Зірпуў на аблокаў мярэжку
I гіцлем накінуўся з хмызы.
Ты прыпомні дзень летні на полі.
Дзіцё на іржышчы.
Жняя гнула сніну над жытам,
I пахла жывіцай сасонка.
Ценем краўся ты, лез, як нядоля,
У паўдзённым зацішшы.
Дзіўны спрыт быў табою ўжыты —
Ты горла прагрыз парабчонку.
Ты прыпомні адно паляванне,
Стральцоў, злое неба.
Чырвонага вельмі баяўся,
Свае вочы, як брытву, загойстрыў.
 У ражок па трывогу спявалі.
Бабухалі стрэльбы.
На снезе крывавыя кляксы,
Сляды ад братоў тваіх, сёстраў.
Ты тады ўцалеў недарэчы.
I вось такім самым Астаўся.
Падлез пад свінушнік.
Многа знішчыў, хоць быў вельмі сыты.
 Вось нарэшце...
Ты схадзіў у Зарэчча
Па свежае сала...
Адмарозіў сягоння ты вушы,
Змачыў жа сягоння вусы ты,..
След зладзейскі застаўся ў нізіне
Пячаткамі здзеку.
Мудры бор гладзіў кудлы сівыя
Шурпатаго лапай-далонню:
«Агідны драпежнік загінуў,
Загінуў навекі».
I зорак у небе завея
Рубіны губляла ў бяздонне.

1 2
Size