Воўк

1 2

Сіва-сіпяя поўнач наўстала,
Глядзіць з-пад карчышчаў на зоркі —
па макавы цветы
Нябёспага пазагумення.
Хвоі ў белых хвастах з гарнастаю
Між снежных замчышчаў
Зацішна стаяць, як макеты.
На снезе шкляное імгненне.
Невідочны хтось даль аздабляе
Блакітам яскравым.
На кволых пушыстых абшарах
Ткуць лёгкія нолагі цені.
Цішыня лёгкім кровам гуляе
Па дрэвах кудравых
I сее вакол з-над імшары
Пшаніцы бурштынавай жмені.
Ціха туліцца рэчка да бору.
Над борам — папаха.
Кашулю сталёвую з лёду
Накінула рэчка на плечы.
Прыйшлі ўдзень рыбакі з касагору
Праз спежныя жахі,
Прысталі, як пчолы да мёду,
Прысталі, як воі да сечы.
I давай лёд калоць зубам-ломам,
Рубаці сякерай,
Акулай-пілой пілаваці,—
Аж пот акрашыў ім бароды.
Вада бухала ўверх з хлюпам-стогнам,
Кіпела без меры,
Пачала вакол аглядацца,
Адвыкла даўно ад народу.
Непакоілі прорубы-раны
На карку балючым.
Глыбокія раны па целе
Зрасліся да цёмнае ночы.
Выйшаў воўк на лясную паляну.
Ён крокам бягучым
Да рэчкі дыбаў.
I мігцелі
Самотныя воўчыя вочы.
На лёд кінуўся шэрай стралою
3 абрыву імпэтна;
I жудкая доля сустрэла
Маркотнага сына гушчару;

1 2
Size