Дрывасек

Я сякеру вазьму,
Натачу, навастру,
I пайду у сыр-бор
На зарніцу-зару.
БУДУ лысіць сыр-бор,
Пойдзе грук, пойдзе стук.
Стары лес задрыжыць
Ад магутных ад рук.
Я пілой павяду
I туды і сюды —
Буду пляжыць гніццё
За вякі, за гады.
I закрэхча, як дзед,
Нездаровы сасняк,
I застанецца жыць
Толькі гай-маладняк.
Пачну песціць яго,
Як дзіцё, гадаваць.
Будуць птушкі у ім
Вечна песні спяваць.
Стане сонейка грэць
Племя гоных барын.
Закрасуе жыццё
Ад зары да зары.

Size