Звініць струна сталёвая

Звініць струна сталёвая.
Спяваюць у бары.
Зайгралі гуслі новыя —
I ты загавары!
Зарніцай цепі раняцца,
То новы дзень расце.
ВуДУЦь вятры на раніцу
У залатым трысце.
Звіняць званы сякерныя
У тлуме баравым.
Ужо сюды не вернецца
Ні плач, ні смех савы.
Вязуць бярвенні гонкія
У вёску вазакі.
Спалохана завойкалі
Апошнія ваўкі.
Буяе радасць клопатаў —
Расце за зрубам зруб.
I прападзе тут пропадам
Апошні душагуб.

Size