Старарэчына

Нядаўна плыла старая рака,
Снавалі вужы па плыні вады.
Шумеў ачарот, трава-асака,
Цяпер там лаза маўчыць ад нуды.
А рэчка адтуль звярнула набок,
Прабіў новы шлях вясновы імпэт;
Расце ў вышыню зялёны дубок,
Ля рэчкі старой — хваіна-шкілет.
Ля рэчкі старой засохла жыццё,
Адцяў востры склют сям'ю вербалоз.
Над ёю труной — вісіць забыццё —
Аджылае ўсё спаткне такі лёс.

Size