Зарніцы над рэчкай гарэлі сягоння

Зарніцы над рэчкай гарэлі сягоння —
I чырвань кідалі ў бяздонне, ў бяздонне.
Зарніцы квітнелі ў мігценні, ў мгненні —
I з кожнаю хвіляй бляднелі, бляднелі.
Зарніцы пагаслі, сінявілі змрокі —
I зоркі пусціліся ў скокі, у скокі.
Засрэбрыў жар-мёсяц самотныя далі —
Імшалыя ўзгоркі маўчалі-маўчалі.
Дрыжэлі барыны, сівелі туманы —
I ціха луналі кажаны-кажаны.

Size