Рэчка зыбіць сваю зыбку

Рэчка зыбіць сваю зыбку
Між абоймаў цёмных вольх.
Хтосьці ўночы кінуў рыбкам
3 неба срэбраны гарох.
Грагоць зоркі ў водным люстры
I мільгаюць так і сяк.
Кажа рыбкам вотрык шустры: —
Рыбкі, пробуйце на смак.
Вось гарох ды цукраваны,
Еш, маленькі дабрадзей!
Залатой нябеснай майнай
Сытна кормяць і людзей...

Size