Дзень добры!

Над сажалкай сіняй зара пачавала,
Было там і зорак нямала.
У сажалку зоркі праменні кідалі,
Свяціліся блізі і далі.
I грала зара свам крыллем агнёвым,
Адсвеццем на лісцях дубовых.
— Няма нада мною,— сказала зарніца,—
Святлейшай на свеце сястрыцы.
— Няма тут над намі,— сказалі і зоркі,—
Ярчэйшай палянкі, узгорка.
Спяваў у арэшніку шэры салоўка,
Хваліў іх і спрытна і лоўка.
Тут ветрык прачнуўся на яснае ранне,
Начаў між лістоў сваё гранне.
I сонца з-за гаю зірнула харобра:
— Дзень добры! дзень добры! дзень добры!
I зоркі патухлі, патухла зарніца,
I змоўк салавей на галінцы.

Size