Восень

Пад асенняй віхурай над хатаю
Ноч мільгае вялізыаю рыбай,
Адарванай галінаю кратае
Цёмна-сінюю мокрую шыбу.
На траве дождж шапоча і шастае,
Пад страхою шукае прыпынку;
Гнецца-корчыцца дрэва кудластае —
Не дае злы віхор адпачынку.
Гой-гой...— гойкаюць грозна і весела
Па страсе ашалелыя ветры:
3 адзічэлага бору занесены,
3-пад хаванкаў балоцістых ветраў.
Ім забаўна між хат запалоханых,
Ім па комінах граць вельмі цесна:
Паміж хвояў, дажджані заплёханых,
Прывальней, прастарней і пачэсней.
На балоце рудаўка багністая
Рассыпаецца ў плачу і квоху: —
Гэй, брыдзіце ка мне, ветры мглістыя,
Па сцяжынках пуховага моху!
— Гэй, брыдзіце ка мне!
Гнёзды людныя
Не шануюць, не любяць віхораў.
Там маўклівыя людзі і нудныя
Без жыцця, без размаху-прастору!
Топ-топ-топ! Капытам бразь
Конь мой па каменнях.
Плюх-плюх-плюх...
Вада і гразь,
Цвёрдае карэнне.
Ноч. Віхура рып і рып.
Скрыгат па дарогах.
Дрэвы ў лесе скрып і скрып.
Цемра па разлогах.
Трах-трах-трах!..
Зламаўся дуб.
Пошчак страляніны.
У рудаўку — у жуду
Зараз конь мой рыне...
Конь храпе, на корч палез,
Чуе воўчы пах ён.
Ноч насунула на лес
Чорную папаху.
Шу-шу-шу!.. Шаноча гай,
Строгі ён і хмуры.
Смела, конь мой, цьму глытай,
Мчыся разам з бурай!

Size