Зiмовая ранiца

На галаву дзеда-хвойніка
3 неба віно палілося —
3 ярка-чырвонай ракі.
Выплыла сонейка.
Нізка пад вёскай
Млелі дымкі.
Пушча сівая дзівілася.
Сон свой тлумачыла рані,
Сон без страхоцця, без хмар.
Шыр залацілася,
Ззянне і гранне.
Светлы абшар...
Свежая, новая раніца...
Вострыя стрэлы-праменні...
Шызы над вёскаго дым...
Эх (ці так станецца),
Знішчы ўсе цені,
Дзень малады!
Далі, бы вокны празрыстыя,
Сонейка шыбы прыгрэла,
Водыр сняжысты з палёў.
Дахі іскрыстыя
Слухалі смелы
Хор вераб'ёў.
Зычна званіла, крынічыла
Блізка крынічка за горкай;
Не змаразіў злы мароз,
Хоць повялічкая,
Нібы то вока —
Рогат да слёз...
Эх, каб і сэрцы каб нашыя
Так не баяліся гора,
Грозных жыцця непагод,—
Шмат назапасілі б Сіл у прасторы
3 году ды ў год!..

Size