Грала, грэлася заранка

Грала, грэлася заранка.
Мэкала цялушка.
Пелі срэбныя вяснянкі
Над бярозкай птугакі.
Закружыла ў рэчцы кругі
Плойма шустрых плотак.
А туман вісеў над лугам,
Над каравым плотам.
Пасвятлела на паляне.
А на траўках — роскі.
Пахне раніца спяданнем
I дымком над вёскай,
Ля пагорка ў сонца ззянні
Нехта месіць гліну.
0, калі настане ранне
Для усёй краіны?

Size