Спякота

Наша поле — дзірван.
I пячэ, і пяче...
I жыве дзе-нідзе толькі грэчка.
Просіць піць сухі луг, просіць піць сухі шнур,
I патрэскана дно сухой рэчкі.
Саранчой авадні.
Проста яшчэ не даюць.
I кусаюць так злосна, балюча.
Ёсць пацеха адна — урадзіўся палын,
На гародзе аж цэлыя кучы.
Стогне блізкі сусед:
«Голад пойдзе тут граць!
А цымбалы ў мяне — лыжак восем.
Эх, каб дождж на тры дні...
Гэта ж ліпень у нас,
А жаўцеюць лісты — проста восень...»

Size