Ля срэбнай затокi

Ля срэбнай затокі, ля рэчкі на лузе
Дубок прытаіўся і рос.
На ім салавейка спяваў свае песні,
I траўкі блішчэлі ад рос.
I слухалі кветкі, расліпы малыя
Званочкі яго веснавыя.
А хмарка, як лебедзь, над лесам ляцела,
А зорка, як вока, мігцела.
Дзівіўся чарот залаты,
I плоткі глядзелі з вады.
Удзень тут хлапчыпа туліўся малонькі
I жаласна ў дудку свістаў.
I дзынкалі пчолкі, мятлічкі лясныя,
I ветрык на вуха шаптаў.
Тады ля барыны буяла сон-кветка
Пад сонечнай яснай паветкай.
Хмяліла чаромха на вольным абшары...
Дрыжэла і млела імшара.
Раса прылягла да зямлі,
I гутаркі хвоі вялі.
Пад хмарай затока, і моршчыцца рэчка
Ад цёмных разгонданых хваль.
Вясна праляцела, прамчалася лета,
Бы конік у смуглую даль.
I высах, загінуў лужок зеляненькі,
I ссеклі дубок маладзенькі,
I песня салоўкі зусім анямела.
У рэчцы вада памутнела.
Чарот шмат зрабіўся радзей...
I плоткі залезлі глыбей...
Лес лісці губляе — пажоўклыя лісці,
Іх носіць па лужах віхор.
I неба ў шэрую світку адзета,
Там сумна, бы хтосьці памёр...
I плача і енча хваіна на полі.
I вецер асенні скаголіць.
Дождж сыплецца буйны у самыя вочы,
Балота пад лапцем так квохча.
I млее душа у нудзе —
Прытулку не знойдзеш нідзе...

Size