Мяцежнiк

1 2

Смерць...
Бура...
Трывога...
Не йдзі...
Ой, не йдзі ты,
Асілак-юнача!
Бо перад табою
Страшная дарога,
Пагінеш...
Пагінеш...
Няйначай...
Пад небам імчацца чырвоныя коні,
Пярун з навальніцай
Рагочуць на конях.
I страх
I дрыготы
Абшар абвілі,
Віхорыцца ўсе па зямлі...
I кроў...
I руіны...
Ой, горкая будзе, дзяцюк, твая доля! —
Смерць зрэжа касою,
Бо кветку расліну,
Груган знясе косці па полі...
Пайду я!
Злавацца!
Xмялець! !
Загарэцца!
Усім светам магу кіраваць я, здаецца!
Як пушчаны некім,
Iмпэтнай стралой
Памлуся ўгару!
Над зямлёй! Мне полымя! Крыллі! Я —
Сокалам вольным у тыя абшары,
Дзе громы ў высотах пуціну прарылі!
Сусветнасць
Я кіну ў пажары...

1 2
Size