Не мы

Не мы выпівакі
На гэтым на балі,
Не мы граем вальсы
На жудкіх цымбалах,
Не мы захацелі
Крывавай забавы,—
А дзікая зграя.
Аднекуль з вяршалін
Пачуўся шэпт-шолах,
Аднекуль заслепіў
Паганы дым-порах
Над краем.
Не мы вінаваты,
Што кроў пацякла.
Не мы вінаваты,
Што гібель прыйшла.
Не мы...

Size