Вайна

Ад людскіх ад трупаў нівы пасыцеюць;
Буйны град з жалеза хлыне на зямлю.
Ад крыві гарачай скалы памякчэюць.
Смерць пачне ігрышча, дзікую гульню.
Пойдзе вой на воя, пойдзе брат на брата;
Так удзень да ночы, уначы да дня.
Будуць, як ніколі, пошасці багаты,
Будзе, як ніколі, дзікая разня.
Ад разрыўнай кулі бацька з крыкам ляжа,
Апаганяць жонку, возьмуць у палон.
А далей што будзе, час сляпы не кажа,
Пакуль што на свеце толькі плач і стогн.

Size