I будзе на палях трывожная работа

I будзе на палях трывожная работа.
I будзе працы шмат на гонях, па шнурах.
I не паможа тут гультайства, неахвота,
I не паможа страх.
Спякота або дождж, пагода — непагода,—
Ты вырваны карэнь з радзімай стараны.
Ты вырваны з гнязда — не трэба тваёй згоды —
I пагналі бізуны.
Давай зямлю араць гранатамі тым часам,
А тысячамі куль пасля баранаваць,
Гнаіць крывёй людской і дымпым цёплым мясам,
I дзень і ноч працуй — о, дзе спачын пасцелі?
3 вачэй тваіх зірне шаленства каламуць.
Кашуля пагніе на адзічалым целе,
I чэрві загрызуць.
Зайграе на гумне агнёвае вяселле,
Замест вясновых руж захмеліць пах гнілля.
Пад яблыняй вясной гарматная капела
Заменіць салаўя.
У яме будзеш яшць на многа міль ад хаткі,
I нават твой нясок разбурыць лётагуб.
А голад, як той воўк, у грудзі роднай маткі
Запусціць востры зуб.

Size