Арлiхi

1 2 3

I плявалі агнём —
Не траплялі
У магутныя крыллі.
Угару
Свой праклён гаварылі,
I ляцелі праклёны
Арліхам
У зычную летнюю просінь —
Нібы хмаркі-дымкі з папяросаў.
А тым часам
Арліхі мільгалі,
Бы урапні зарніцы.
Сваім гульням
Не зналі граніцы.
Іх смяшылі
3 зямлі
Алавяныя грозныя гукі,
Іх смяшылі
Смяротныя мукі.
Эх, стральцы вы,
Стральцы!
Вы страляеце знізу
Дарэмна!
Хіба толькі на жарт
Ды нікчэмны...
Што ім значаць —
Асілкам —
3 зямлі
Прытка-лёгкія пчолы?
Лепей кіньце —
Не выйдзе нічога!
Але
Раптам,
0, шчасце,
0, лебедзік-шчасцейка,
Дзе ты? Тым арліхам
Змяніла планета... ГІешта
Крыллем круць-верць... Нешта
Цягне на пругкую глебу...
Ім апрыкрыла яснас неба?
Гэтак падае ўніз
Злы груган
На слабую афяру.
Так кідаецца
Воўк
На атару.

1 2 3
Size