Арлiхi

1 2 3

I лупалі ў бяскраі
Сталёвыя дзве
Самалёткі-арліхі.
То былі не палёты,—
А ліха. I -
Скрыгаты,
Рогаты,
Рыпаты,
Хрыпаты У лёце.
То былі не палёты —
Страхоцце.
Бы гулі
Плоймы гулкіх
Вялізных чмялёў.
Аглохнуць маглі бы.
То былі пе палёты —
Пагібель.
Яны
Бомбы кідалі
3 гары —
3 вышыні
Сотняў метраў.
Аж дрыжэла зямля
I паветра. Грух і грух,
Грох і грох
На галовы людзей
I на спіны.
Што за страшныя, лютыя
Непакоілі
Грудзі зямлі
Зусім новым,
Нязведаным страхам,
Воблачным шляхам.
А гарматы
Зенітныя,
Нібы з вады —
3 глыбіні —
Кракадзілы,
Падымалі насы што ёсць сілы.

1 2 3
Size