I сотнямі тысяч

...I сотнямі тысяч
Ратаяў ляглі там,
Гніюць у зямлі без нары.
Каго баранілі,
Каго яны білі —
Не знаюць і самі яны...
Дубы маладыя,—
Краса і надзея,—
Падрэзаны вострай пілой,
Вясновыя кветкі
Зялёнага поля
Сарваны крывавай рукой.
I маці старая
Б'е грудзі аб камень.
I корчыцца з плачу стары.
I ластаўка так
Над разбітым гняздом
Канчаецца з плачу.

Size