Сухавеi

Скачуць-плачуць сухавеі.
Стогне поле. Рэчка млее,
Апаўночы ўсходзіць сонца —
То пажарышчы ў старонцы.
Стрэлы, смерці адгалоскі —
Бежанцы брыдуць па вёсках.
Плуг сталёвы з'есць іржа,
А сялібу з'есць пажар.
Скачуць-плачуць сухавеі.
Па шнурах ваўкі завылі,
У самотнай сумнай далі
Шмат магіл параскідалі.
Ходзіць голад па дарогах,
Гоніць пугай гурт убогіх.
I канца вайне няма.
Цэлы свот — адна турма.
Скачуць-плачуць сухавеі.
Хто зямельку пажалее?
Эх вы, людзі... эх вы, людзі...
Што вы робіце? Што будзе?
Ці то ўвечары, ці ўранні
У вачах адно пытанне:
Тры гады ўжо праплылі...
I калі канец, калі?

Size