У зiмовую ноч

1 2 3 4

«Ён чакае падарожных».
I бабулька сцяла рот,
Штось не спіцца.
Штось трывожна.
У куточку вунь партрэт
Генерала ды старога.
Свеціць вока, эпалет,
Нос — цыбуля, вусы — рогі.
Важны, строгі знак вайны,
Важны, строгі генерал той.
«Вось якія, вось яны,
Што забралі сына гвалтам!»
Генерала рваць даўно
Ўсё хацела, ды баіцца.
«Вось дзе гора, вось яно!
Ах ты, злодзей!
Ах ты, гіцаль!»
А газніца то блісне.
Асвячае бляскам хату,
Кветкі, траўкі на акне
Дзіўнай фарбай так багаты.
Бы галінкі рэчных лоз,
Бы лілеі з дыяменту,
Лье краплінкі дзед-мароз,
Не шкадуе атрамэнту.
Вось газніцы аганёк
Змеркне дымам на хвіліну,—
Атуляе цень куток,
Атуляе ўсю хаціну.
На пяколку кот сядзіць,
Паглядае па закуткі.
«Ой, бабуля, ой, глядзі...
Генерал той, як жывюткі!..
Як жывюткі... далі папі! —
Кажа Юлька: — Ці вы чулі?»
Скача з жаху на тапчан
На ратунак да бабулі.
— Ля?к ты, дзеткі, ува сне
Не пабачыш гэтай цэры!
— Маці цукру прынясе
Ад таго ад афіцэра...
— Ляж, унучка, тут пры мне
Будзе добра, цёпла спаткі.
— Мой татуля па вайне.
Прывязе гасцінец татка...

1 2 3 4
Size