У зiмовую ноч

1 2 3 4

— Маці збегла з казаком,—
Кажа бабка,— дык маўчы ты.
Родны тата пад агнём
У акопах спіць забіты...
Юлька плача. Спаць пара.
Кот мурлыча на пяколку.
— Бабка, бабка, генерал
Зноў пунае страшным вокам!..
— Прыкусі лепш свой язык,—
Юльку бабка сунімае.
За сцяного нейкі зык.
— Хай была б ты лепш нямая!
I бабулька крыж кладзе: ...
Мо хоць гэта ды паможа?..
«Гора едзе на бядзе...
Так трывожна і трывожна...
Дзе пакіну сірату?
Злая сіла пакарала»...
I глядзіць на пустату,
На благога генерала.
А газніца — блясь і блясь:
Цень кідае або ззянне.
Злосным вокам кожны раз
Генерал са сценкі гляне...
Важны, строгі знак вайны,
Важны, строгі генерал той.
«Вось якія, вось яны,
Што забралі сына гвалтам!»
Генерала рваць даўно
Ўсё хацела, ды баіцца.
«Вось дзе гора, вось яно!
Ах ты, злодзей! Ах ты, гіцаль!»
А газніца то блісне.
Асвячае бляскам хату,
Кветкі, траўкі на акне
Дзіўнай фарбай так багаты.
Бы галінкі рэчных лоз,
Бы лілеі з дылменту,
Лье краплінкі дзед-мароз,
Не шкадуе атрамэнту.
Вось газніцы аганёк
Змеркне дымам на хвіліну,—
Атуляе цень куток,
Атуляе ўсю хаціну.
На пяколку кот сядзіць,
Паглядае на закуткі.
«Ой, бабуля, ой, глядзі...
Генерал той, як жывюткі!..
Як жывюткі... далі пані! —
Кажа Юлька: — Ці вы чулі?»
Скача з жаху на тапчап
На ратунак да бабулі.

1 2 3 4
Size