У зiмовую ноч

1 2 3 4

— Ляж ты, дзеткі, ува сне
Не набачыш гэтай цэры!
— Маці цукру прыпясе
Ад таго ад афіцэра...
— Ляж, унучка, тут пры мне
Будзе добра, цёпла спаткі.
— Мой татуля на вайне.
Прывязе гасціноц татка...
— Маці збегла з казаком,—
Кажа бабка,— дык маўчы ты.
У акопах спіць забіты...
Юлька плача. Спаць пара.
Кот мурлыча на пяколку.
— Бабка, бабка, генерал
Зноў пужае страшным вокам!..
— Прыкусі лепш свой язык,—
Юльку бабка сунімае.
За сцяною нейкі зык.
— Хай была б ты нямая!
I бабулька крыж кладзе: ...
Мо хоць гэта ды паможа?..
«Гора едзе на бядзе...
Так трывожна і трывожнша...
Дзе пакіну сірату?
Злая сіла пакарала»...
I глядзіць на пустату,
На благога генерала.
А газніца — блясь і блясь:
Цень кідае або ззянне.
Злосным вокам кожны раз
Генерал са сценкі гляне...

1 2 3 4
Size