У зiмовую ноч

1 2 3 4

Дзе зямля тут?
Неба дзе? Вее з вышкі.
Вее з долу. Гурба — дуба.
Гурба йдзе,
Затуляе шыр падолам.
П'яны мельнік — сівы дзед
Курадыміць з белай мшары,
Замятае тут жа след
Па аслепленых абшарах.
Хтосьці водзіць нейкі звод,
Нейкі лямант сярод ночы.
Хтосьці ладзіць карагод,
Кружыць кругі ў твар, у вочы.
Ты, малое, спі цяпер,
Нікуды Жа не ідзі ты.
Белы снег, як белы звер,—
Ім жа будзеш ты забіты.
Не ідзі яна пад віхор,
Юлька-краска, з роднай хаткі:
Там угледзіш ты шацёр,
Там пачуеш голас маткі.
Там зазвоніць — нібы звон,
Там заззяе — нібы ззянно.
Не ідзі туды на згон,
Не ідзі туды на гранне.
Прабяжыш там, прабяжыш
Трое межаў, трое гоней.
Вось стаяла — вось ляжыш.
Над табою бор зазвоніць.
Бор зазвоніць пад табой,
Ты пад звон той заначуеш.
Снег насыплецца гарой —
Но пабачыш, не пачуеш.
А у хатцы, бач, тапчан,
На тапчане тым бабулька,
Да дзяўчынкі кажа:
«Глянь, Кот свой тварык мыс, Юлька!»
На пяколку шэры кот.

1 2 3 4
Size