Воля

Песня волі заве па гарах і далінах —
Навальніца-віхор па стагодніх барынах.
Па халулах старых, па забытых кутках
Згінуў страх, згінуў страх.
Скінуў вечны лапцуг сын бяды, сын няволі.
Ён пайшоў грамадой супроць ворага ў поле.
Пад агнёвы штандар,— хто ў пакуце-бядзе,—
Ён ідзе, ён ідзе.
Па харомах вяльмож і царкоўных званіцах
Анямеў п'яны спеў і патухлі агніцы.
Шпег дрыжыць, кат маўчыць — ім так прыкра
жыццё:
Страхаццё... страхаццё...
Паратунку няма у глыбокіх у нетрах.
Не прымае зямля, помстай пахне паветра.
I адплата ідзе пад агнём, пад віхром:
Бухнуў гром, бухнуў гром...

Size